Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — кожную суботу Свабода нагадвае пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі, тэмы і асобаў.

Дзеля крыві і пантаў: як бізнэсовец зь Ліды гадуе ў Беларусі алтайскіх аленяў

​Прадпрымальнік Ігар Андрушка стварае ў Лідзкім раёне першую ў краіне фэрму маралаў. Алені з Сыбіры каштоўныя сваімі пантамі (неарагавелымі рагамі) і крывёю, якія выкарыстоўваюць для патэнцыі, умацаваньня імунітэту, амаладжэньня арганізму. Каб закласьці маральнік, патрэбны мільён даляраў. Інвэстыцыі акупяцца меркавана праз 5-10 гадоў.​

Міністар замежных спраў Украіны напісаў артыкул пра 100-годзьдзе БНР

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін напісаў вялікі артыкул «Украіна і Беларусь. Лёгіка гісторыі». «Зрэшты, перакананы, што, нягледзячы на ўсе цяперашнія адрозьненьні ў палітычных курсах і ідэалягічных устаноўках, нягледзячы на небясьпекі, якія стварыла ў рэгіёне агрэсіўная і настойліва палітыка Расеі, Украіна і Беларусь маюць ня толькі агульную мінуўшчыну, але і агульную будучыню. І гэта будучыня — аб’яднаная дэмакратычная Эўропа», — піша міністар замежных спраў Украіны.

Унівэрсытэт імя Гілевіча плянуе пачаць набор слухачоў ужо сёлета

Менгарвыканкам зарэгістраваў прыватную ўстанову адукацыі «Ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча». Мяркуецца, што ў беларускім нацыянальным унівэрсытэце будуць рыхтаваць адмыслоўцаў па 56 спэцыяльнасьцях на трох факультэтах, пакуль выключна гуманітарных.

Самы папулярны пацалунак на Дзень Волі

​Аляксандар Жук і Іна Абмётка трапілі 25 сакавіка ў камэры апэратараў падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру. «У момант, калі пацалаваліся: пацалаваліся і пацалаваліся, ну сфоткалі і сфоткалі», — Аляксандар кажа, што яны нават не ўяўлялі, наколькі папулярным стане іх фатаздымак. ​

«Гранд-дызайнэркай» году ў Чэхіі стала беларуска Настасься Алейнікава

Ураджэнка Магілёву Настасься Алейнікава, якая больш за 10 гадоў жыве і працуе ў Празе, атрымала перамогу ў прэстыжным нацыянальным конкурсе Czech Grand Design і ўганараваная тытулам гранд-дызайнэркі году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG