Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі маліўся, каб «асьвятліць сумленьне палітычных і ваенных правадыроў»

абноўлена

Папа Рымскі Францішак вітае тых, хто сабраўся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Папа Рымскі Францішак вітае тых, хто сабраўся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

Папа Рымскі Францішак у сваім велікодным пасланьні ў нядзелю заклікаў да міру на Сьвятой зямлі. Францішак заявіў, што канфлікт «не пашкадуе безабаронных».

Папа выступіў са зваротам да «Гораду і сьвету» ( «Urbi et Orbi») з цэнтральнага балькону Базылікі Сьвятога Пятра, зьвяртаючыся да дзесяткаў тысяч людзей, якія сабраліся на плошчы. Ён таксама заклікаў пакласьці канец «крывавай бойні» у Сырыі, заклікаўшы да таго, каб гуманітарная дапамога была дазволена для ўезду туды, а таксама да міру ў Паўднёвым Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Папа Рымскі Францішак зьвярнуўся да падзей у Газе ў мінулую пятніцу, заклікаючы да прымірэньня на Сьвятой зямлі. Папа таксама прасіў міру для ўсяго сьвету, «пачынаючы з каханай і шматпакутнай Сырыі, чые людзі зьнясіленыя бясконцай вайной».

«У гэты Вялікдзень, хай сьвятло ўваскрэслага Хрыста асьвятліць сумленьне ўсіх палітычных і ваенных правадыроў такім чынам, каб пагібельны курс быў бы зьменены...», — заявіў Францішак.

Папа Рымскі заклікаў да міжнароднай дапамогі Вэнэсуэле, каб больш людзям не давялося пакідаць сваю радзіму з прычыны эканамічнага і палітычнага крызісу. Ён выказаў надзею, што «плён дыялёгу» будзе спрыяць дасягненьню міру і згоды на Карэйскім паўвостраве, дзе 27 красавіка абодва бакі маюць намер правесьці свой першы саміт больш чым праз дзесяцігодзьдзі. Гэта стане магчымым пасьля таго, як як паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын паабяцаў правесьці дэнуклеарызацыю сваёй краіны.

Францішак адзначае свой шосты Вялікдзень у якасьці кіраўніка рымска-каталіцкай царквы пасьля абраньня ў 2013 годзе. Ён заклікаў сваіх слухачоў працаваць для спыненьня актаў несправядлівасьці ў сьвеце. Францыск маліўся аб сіле пасланьня Ісуса, якое «нясе плён надзеі і годнасьці, калі існуюць нягоды і адарваньне, голад і беспрацоўе, у сьвеце, дзе ёсьць мігранты і ўцекачы, якія так часта адкідаюцца сучаснай культурай, і ахвяры гандлю наркотыкамі, гандлю людзьмі і сучасных формаў рабства».

Сёньня вернікі хрысьціяне заходняга абраду адзначаюць Вялікдзень.

Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG