Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень 


Вялікдзень у каталікоў

1 красавіка рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаць Вялікдзень — сьвята ў памяць пра ўваскрасеньне Хрыста. А напярэдадні ў храмах па ўсёй Беларусі прайшлі сьвяточныя службы.

У Менску цэлебрацыю галоўнай хрысьціянскай урачыстасьці ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Ён заклікаў вернікаў, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, заўсёды выказваць сваю радасьць і веру ва ўваскрасеньне.

Мітрапаліт нагадаў, што над уваходам у пустую грабніцу Езуса ў Ерузалеме напісаны словы з Евангельля паводле Лукі: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос».

«Гэтыя словы Сьвятога Пісаньня вельмі важныя і актуальныя ў наш час, калі чалавецтва не ўпэўнена ў сваёй будучыні і занепакоена заўтрашнім днём — яны даюць новую надзею», — цытуе іерарха афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі .

На заканчэньне цэлебрацыі арцыбіскуп традыцыйна павіншаваў на розных мовах усіх, хто падзяляе надзею, падараваную ўваскрослым Хрыстом.

«Ласкі ўваскрослага Езуса, Яго сьвятла і бласлаўленьня, моцнай веры і любові Бога і бліжняга ўсім нам і нашай Бацькаўшчыне Беларусі, каб яна з дня на дзень уваскрасала да новага жыцьця», — зьвярнуўся да братоў па веры Тадэвуш Кандрусевіч.

Папа Рымскі маліўся, каб «асьветліць сумленьне палітычных і ваенных правадыроў, каб пагібельны курс быў зьменены»

Павіншаваў зь Вялікаднем хрысьціян краіны, якія сьвяткуюць яго 1 красавіка, і Аляксандар Лукашэнка.

«Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэньні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасьці ўзьнімацца над мітусьнёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем’ях. Няхай сьветлае сьвята Уваскрэсеньня Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасьць веснавога адраджэньня», — адзначыў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG