Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадзенскім каледжы 25 сакавіка ладзяць спаборніцтвы. Адміністрацыя кажа, што ўдзел добраахвотны


Фрагмэнт афішы да Сьвята Незалежнасьці да 100-годзьдзя БНР у Горадні

Навучэнцы Горадзенскага тэхналягічнага каледжа распаўсюдзілі ў сацсетках інфармацыю, што ў нядзелю 25 сакавіка ў іх навучальнай установе будзе праводзіцца спартовае сьвята. Сьцьвярджаюць, што гэта зроблена, каб навучэнцы не маглі браць удзелу ў сьвяткаваньнях 100-годзьдзя БНР.

«Сябры, а ў вас выпадкова на працы або ў навучальнай установе ў нядзелю 25 сакавіка не прыдумалі працоўны дзень?» — такое пытаньне задаюць у сацсетках навучэнцы Горадзенскага тэхналягічнага каледжа.

Намесьніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Горадзенскага тэхналягічнага каледжа Ала Антановіч сказала Свабодзе, што ў нядзелю 25 сакавіка ў іх сапраўды будзе спартовае сьвята — спаборніцтвы, конкурсы.

«Культурна-масавыя, спартовыя мерапрыемствы ў нас плянуюцца загадзя. 25 сакавіка, у нядзелю, адбудзецца спартовае сьвята, яно добраахвотнае. Ніхто нікога нікуды не заганяе. У нас цягам году праводзіцца конкурс на лепшую студэнцкую групу, дзе ўлічваюцца і адзнакі, і пасьпяховасьць, і грамадзкая актыўнасьць, і спартовыя посьпехі. Вось у нядзелю будуць спаборніцтвы, удзел у якіх добраахвотны», — сказала Ала Антановіч.

20 пунктаў на мапе Беларусі. Адрасы сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG