Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомая поўная праграма «Сьвята Незалежнасьці»


Арганізатары «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка распаўсюдзілі поўную праграму мерапрыемстваў каля Опэрнага тэатру ў Менску.

Збор удзельнікаў прызначаны на 13-ю гадзіну, у гэты час выступяць гурты Amaroka і «Мутнаевока».

Урачыстае адкрыцьцё пачнецца а 14-й гадзіне: са сцэны зачытаюць Трэцюю Ўстаўную грамату БНР, пачнуцца прамовы выступоўцаў. Весьці ўрачыстую частку будуць Зінаіда Бандарэнка і Ўсевалад Сьцебурака.

Вялікі канцэрт на Дзень Волі пачнецца а 15-й гадзіне. Са сцэны прагучаць песьні гуртоў Akute, РСП, Dzieciuki, Юрыя Стыльскага, Ігара Варашкевіча, Касі Камоцкай, Пятра Клюева, Адэлі Вольскай і Паўла Аракеляна. Яшчэ адзін гурт арганізатары трымаюць у сакрэце.

Лявон Вольскі павіншуе гледачоў відэазваротам і новым кліпам на песьню «Героі не паміраюць». Адзін з арганізатараў канцэрту Павал Белавус сказаў Свабодзе, што анансаванага раней тэлемосту з канцэртам Вольскага ў Беластоку ня будзе праз тэхнічныя складанасьці.

Разам са «Сьпеўным сходам» Сержука Доўгушава ўдзельнікі сьвяткаваньня прасьпяваюць беларускія гімны і песьні пачатку ХХ стагодзьдзя.

«Не такая вялікая падзея, каб мяняць нашыя пляны», — арганізатар беластоцкага канцэрту пра тое, чаму Вольскі ня выступіць у Менску

Ад 14-й гадзіны на імпрэзе будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з майстар-клясамі, рухомымі і творчымі гульнямі. У асобным намёце можна будзе пакарміць ці пераадзець немаўлят.

Падсілкавацца можна будзе на стэндах кавярняў e-Draniki, Flash Royal, Smart-Coffee, «Максхот», «Бочка», Don Rico і іншых.

Таксама будуць зоны актыўнасьцяў ад кнігарняў, гульнявой пляцоўкі Quvalda і палітычных структур.

Сваю прадукцыю прадставяць крамы Symbal.by, «Мой модны кут», LSTR, Imbryk.by і Belarusam.by. На стэндзе крамы «Мой модны кут» цягам усяго мерапрыемства будзе праходзіць квэст «Не кароткая гісторыя БНР».

Праграма сьвяткаваньняў
Праграма сьвяткаваньняў

На правядзеньне канцэрту-мітынгу талакой сабралі амаль 35 тысяч рублёў, збор сродкаў працягваецца.

Хадзіць па газонах, ня ныць, натхняць адзін аднаго — усе пытаньні пра Дзень Волі каля Опэрнага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG