Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-5 файных тэмаў тыдня


Ня толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — кожную суботу Свабода нагадвае пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі, тэмы і асобаў.

Беларус ізноў прадставіць Нарвэгію на «Эўравізіі». ВІДЭА

Пераможца конкурсу «Эўравізія» 2009 году, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак ізноў перамог нарвэскі адбор і прадставіць у траўні Нарвэгію на конкурсе ў Лісабоне.

Выйшла кніга пра містычны лес пад Менскам

Ужо каторы год гісторык Аляксандар Белы стварае рэгіянальныя брэнды і натхняе да гэтага іншых. У інтэрвію Свабодзе ён распавёў, навошта Беларусі свае «Баварыя» і «Бургундыя».

Шэсьць зорачак сям’і Кузьміцкіх

Селіна, Каміла, Дамініка, Лаура, Мішэль, Ванэса. Гэта не пералік гераінь лацінаамэрыканскага сэрыялу, гэта — шэсьць дачок Алены і Паўла Кузьміцкіх зь Менску.

Беларуская прадусарка пра кіно, якое скарае фэстывалі

Кінапрадусарка Воля Чайкоўская прывезла на фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Празе здымкі з Крыму. Яна расказала Радыё Свабода пра гарачыя тэмы сучаснай дакумэнталістыкі і параіла, якія фільмы варта паглядзець.

Турэцкія туфлі і сармацкія боты. Як шавец зь Віцебску рэканструюе гістарычны абутак

Віцебскі шавец распавёў Свабодзе пра галоўныя прынцыпы шыцьця сярэднявечных ботаў, пра свае патрабаваньні да сучаснага абутку і паказаў, як гучаць чаравічкі зь якаснай скуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG