Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі расказаў пра жарт Лукашэнкі, ад якога Пуцін упусьціў відэлец. ВІДЭА


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

На тэлеканале Бі-Бі-Сі выйшаў дакумэнтальны фільм пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. У фільме былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі расказвае, як Аляксандар Лукашэнка цьвяліў расейскага кіраўніка неўзабаве пасьля забойства ў Лёндане былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі з дапамогай радыяактыўнага палёнію.

Перад сьмерцю ў 2006 годзе Літвіненка напісаў ліст, у якім абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў сваёй сьмерці. Раней ён абвінаваціў ФСБ ў выбухах жылых дамоў і ў іншых дзеяньнях, накіраваных на тое, каб прывесьці да ўлады цяперашняга расейскага прэзыдэнта.

Саакашвілі расказаў пра выпадак у канцы 2006 году на банкеце на саміце СНД у Менску, пасьля якога ён меўся ляцець на сустрэчу з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам.

Эпізод на відэа пасьля 40:30

«Пуцін сядзеў пасярэдзіне, я справа ад яго, а Лукашэнка зьлева. Лукашэнка мае звычку час ад часу цьвяліць Пуціна. І ён сказаў: Міша, ты едзеш у Лёндан, трэба наядацца тут, бо ў Лёндане я ня раіў бы нічога есьці. Асабліва ня раю есьці сушы, нават і блізка не падыходзь. А самая бясьпечная ежа — на талерцы Ўладзіміра Ўладзіміравіча, тут дакладна не атруцісься».

Паводле Саакашвілі, пасьля гэтага Лукашэнка пераставіў талерку ад Пуціна да яго, а Пуцін упусьціў відэлец і вельмі раззлавана сказаў, што ня мае ніякага дачыненьня да забойства Літвіненкі. «Каму патрэбны гэты Літвіненка, ён быў нікім».

«Толькі Расея магла гэта зрабіць», — распрацоўнік рэчыва «Новичок» пра атручваньне Скрыпаля

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG