Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дыпляматка стала намесьніцай старшыні адной з камісій ААН


Алена Купчына

Беларуская дыпляматка Алена Купчына абрана 12 сакавіка намесьніцай старшыні камісіі ААН па наркатычных сродках, паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

У Міністэрстве замежных спраў называюць абраньне Купчыной сьведчаньнем аўтарытэту Беларусі ў справе барацьбы з наркотыкамі. У Беларусі забаронена 98 адсоткаў вядомых наркотыкаў, адзначыў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас у сваім выступе на сэсіі камісіі ААН.

Камісія ААН па наркатычных сродках кантралюе выкананьне Праграмы ААН па міжнародным кантролі над наркотыкамі, рыхтуе праекты міжнародных канвэнцый па барацьбе з наркатычнымі сродкамі.

Алена Купчына прадстаўляе Беларусь у міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене. Яна ўзначальвае беларускія амбасады ў Аўстрыі і Харватыі, зьяўляецца старшынёй 17-й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ААН па прамысловым разьвіцьці (ЮНІДО). У 2017 годзе Купчына балятавалася на пасаду генэральнага сакратара АБСЭ, але не знайшла падтрымкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG