Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дыпляматка, якая не ўзначаліла АБСЭ, заняла кіруючую пасаду ў ААН


Алена Купчына
Алена Купчына

Беларуская дыпляматка Алена Купчына абрана старшынёй 17-й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных нацый па прамысловым разьвіцьці (ЮНІДО), паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

Арганізацыя аб’яднаных нацый па прамысловаму разьвіцьцю (ЮНІДО) займаецца прасоўваньнем і разьвіцьцём прамысловасьці ў разьвіваючыся краінах і краінах зь пераходнай эканомікай. Штаб-кватэра ЮНІДО месьціцца ў аўстрыйскай Вене. У арганізацыю ўваходзіць каля двухсот дзяржаў.

Генэральная канфэрэнцыя ЮНІДО вызначае прынцыпы працы арганізацыі на два гады, ухваляе праграму, вызначае бюджэт, сочыць за выкарыстаньнем фінансавых рэсурсаў ЮНІДО. Купчына будзе кіраваць Генэральнай канфэрэнцыяй ЮНІДО да наступнай сэсіі ў 2019 годзе.

Гэта першы выпадак, калі беларускі дыплямат абраны старшынёй органу ААН. У ліпені Алена Купчына прэтэндавала на пасаду генэральнага старшыні АБСЭ, але гэты пост заняў швайцарскі дыплямат Томас Грэмінгер.

Купчына прадстаўляе Беларусь у арганізацыях, якія працуюць у Вене. Яна ўзначальвае беларускія амбасады ў Аўстрыі і Харватыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG