Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: на распрацоўку зброі, пра якую казаў Пуцін, «спатрэбяцца гады»


Міністар абароны ЗША пракамэнтаваў заявы Пуціна пра новую расейскую зброю, якія былі зробленыя падчас нядаўняга пасланьня. Паводле Джэймса Мэтыса, на распрацоўку і ўкараненьне зброі, пра якую казаў Пуцін, «спатрэбяцца гады», і прынцыпова вайсковая моц Расеі ў сьвятле прамовы Пуціна «не зьмянілася».

«Я слухаў прамову Пуціна, як і многія з нас, асаблівую ўвагу надаўшы апошняй траціне: першыя дзьве траціны былі аб унутраных справах Расеі», — заўважыў міністар абароны ЗША.

Ён падкрэсьліў, што на распрацоўку і ўкараненьне зброі, пра якую казаў Пуцін, «спатрэбяцца гады». І таму ён асабіста ня лічыць, што заявы расейскага прэзыдэнта неяк зьмянілі балянс ваенных сілаў у сьвеце.

«Яны ніяк не ўплываюць на нас і не мяняюць нашу пазыцыю з пункту гледжаньня стрымліваньня Расеі», — падкрэсьліў Мэтыс.

Раней Пэнтагон на заяву Пуціна пра ядзерную зброю адказаў: «Мы цалкам гатовыя».

Праграма новага тэрміну. Пуцін заявіў, што Расея валодае нечуванай зброяй

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG