Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя выказала гатоўнасьць да «адкрытых перамоваў» з ЗША


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, камэнтуючы паведамленьні аб магчымых перамовах паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, напісаў у «Твітэры», што ўпершыню за многія гады «ўсе зацікаўленыя бакі прыкладаюць сур’ёзныя намаганьні».

Урад Паўднёвай Карэі ў аўторак заявіў, што пагадзіўся правесьці перамовы з КНДР на найвышэйшым узроўні ў канцы красавіка. Як паведаміла прэс-служба прэзыдэнта Мун Чжэ Іна, краіны таксама дамовіліся стварыць тэлефонную гарачую лінію паміж двума лідэрамі.

Паўднёвая Карэя таксама заявіла, што Пхэньян пагадзіўся прыпыніць выпрабаваньні ядзернай зброі і ракет, калі будуць арганізаваныя перамовы з ЗША ў пытаньні дэнуклеарызацыі паўвострава. Белы дом пакуль афіцыйна не пракамэнтаваў гэтых зьвестак, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Дарадца паўднёвакарэйскага прэзыдэнта ў праблемах нацыянальнай бясьпекі Чон ы Ён у аўторак заявіў, што Паўночная Карэя выказала гатоўнасьць правесьці «адкрытыя» перамовы з ЗША ў пытаньнях, зьвязаных з дэнуклеарызацыі і нармалізацыяй стасункаў паміж Пхэньянам і Вашынгтонам.

Паводле дарадцы прэзыдэнта Паўднёвай Карэі, Пхэньян даў зразумець, што неабходнасьць у ядзернай праграме адпадзе, калі будуць ліквідаваны ваенныя пагрозы ў дачыненьні КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG