Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын гатовы да перамоваў з ЗША і прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі


Сустрэчы лідэра КНДР Кім Чэн Ына з дэлегацыяй з Паўднёвай Карэі, 6 сакавіка
Сустрэчы лідэра КНДР Кім Чэн Ына з дэлегацыяй з Паўднёвай Карэі, 6 сакавіка

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын гатовы пачаць перамовы з ЗША аб ядзерным раззбраеньні. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на афіцыйных асоб Паўднёвай Карэі.

Раней стала вядома, што Кім Чэн Ын упершыню правёў сустрэчу з прадстаўнікамі афіцыйнай паўднёвакарэйскай дэлегацыі. Афіцыйныя асобы з Паўднёвай Карэі прыбылі ў Пхэньян напярэдадні. Агенцтва Reuters паведамляе, што Сэул прадпрымае спробу наладзіць дыялёг паміж КНДР і ЗША.

Лідэр Паўночнай Карэі таксама заявіў падчас сустрэчы, што поўны «цьвёрдай рашучасьці» прасоўваць міжкарэйскія сувязі. Кім Чэн Ын падкрэсьліў, што Пхэньян імкнецца да ўзьяднаньня. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Крыніцы The New York Times адзначаюць, прадстаўнікі КНДР і Паўднёвай Карэі дамовіліся пра сустрэчу Кім Чэн Ына і прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна. Паводле папярэдніх дадзеных, перамовы лідэраў дзьвюх краін адбудуцца ў красавіку.

Паўднёвая Карэя накіравала перамоўнікаў у Паўночную Карэю ўпершыню за дзесяць гадоў. Гэта стала галоўным вынікам так званага «алімпійскага замірэньня», якое дзьве дзяржавы неафіцыйна заключылі на час правядзеньня зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG