Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пракамэнтаваў паведамленьні аб магчымых перамовах паміж Сэулам і Пхеньянам


Прэзыдэнт адзначыў, што ўпершыню за шмат гадоў усе бакі «прыкладаюць сур’ёзныя намаганьні».

Трамп напісаў у сваім Twitter'ы:

«Упершыню за многія гады ўсе зацікаўленыя бакі прыкладаюць сурʼёзныя намаганьні. Увесь сьвет назірае і чакае! Магчыма, гэта ілжывая надзея, але ЗША гатовыя прыкласьці ўсе намаганьні ў любым кірунку».

Раней Трамп таксама апублікаваў у Twitter спасылку на матэрыял сайта The Drudge Report пра візыт паўднёвакарэйскай дэлегацыі ў Пхеньян з камэнтарам: «Паглядзім, што будзе».

Паўднёвакарэйскі ўрад у аўторак заявіў, што пагадзіўся правесьці перамовы з КНДР на вышэйшым узроўні ў канцы красавіка. Як паведаміла прэс-служба прэзыдэнта Мун Чжэ Іна, краіны таксама дамовіліся стварыць тэлефонную гарачую лінію паміж двума лідэрамі.

Паўднёвая Карэя таксама заявіла, што Пхеньян пагадзіўся прыпыніць выпрабаваньні ядзернай зброі і ракет, калі будуць арганізаваныя перамовы з ЗША па пытаньні дэнуклеарызацыі паўвострава.

Белы дом пакуль афіцыйна не пракамэнтаваў гэтыя паведамленьні.

Дарадца паўднёвакарэйскага прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Чон Ы Ён у аўторак заявіў, што Паўночная Карэя выказала гатоўнасьць правесьці «адкрытыя» перамовы з ЗША па пытаньнях, зьвязаных з дэнуклеарызацыяй і нармалізацыяй адносінаў паміж Пхеньянам і Вашынгтонам.

Паводле яго слоў, Пхеньян таксама паабяцаў не ўжываць звычайныя віды ўзбраеньняў або ядзерную зброю супраць Паўднёвай Карэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG