Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы назвалі трох галоўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта


Даля Грыбаўскайце перастане быць прэзыдэнтам Літвы праз год
Даля Грыбаўскайце перастане быць прэзыдэнтам Літвы праз год

Тры галоўныя прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Літвы — эканаміст Гітанас Наўседа, цяперашні прэм’ер-міністар Саўлюс Сквярняліс і мэр Коўна Вісвалдас Маціяшайціс. Яны лідзіруюць у сацыялягічных апытаньнях Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі і рынку Vilmorus і дасьледаваньні кампаніі Spinter tyrimai, выканананага на замову інтэрнэт-парталу Delfi.

Сацыёлягі адзначаюць, што Наўседу больш падтрымліваюць адукаваныя і больш багатыя жыхары гарадоў, так званая «пасьпяховая Літва». За Сквярняліса, які да абраньня кіраўніком ураду прадстаўляў сялянскую партыю, аддаюць свае галасы жыхары раённых цэнтраў і вёсак. А мэру Коўна сымпатызуюць і ў гарадах, і ў вёсках.

Таксама кідаецца ў вочы, што ўсе тры кандыдаты — беспартыйныя. І гэта, як кажуць палітолягі, яскравае сьведчаньне таго, што літоўцы хочуць бачыць прэзыдэнтам непартыйнага чалавека.

Цяперашні кіраўнік краіны Даля Грыбаўскайце завяршае свой другі тэрмін і, паводле Канстытуцыі, ня можа балятавацца трэці раз запар.

Прэзыдэнцкія выбары ў Літве адбудуцца ўвесну 2019 году. Але ўжо з восені мінулага году пачалося абмеркаваньне гэтай выбарчай кампаніі. Першыя ж сацыялягічныя апытаньні правялі ў верасьні 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG