Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом пакінула супрацоўніца Трампа, якой даводзілася гаварыць «бяскрыўдную хлусьню»


Гоўп Гікс (справа)

Дырэктар па камунікацыях у адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Гоўп Гікс сыходзіць са сваёй пасады. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Белага дома Сару Сандэрс.

Рашэньне было прынятае пасьля таго, як 29-гадовая Гікс — самы малады ў гісторыі дырэктар па камунікацыях Белага дома — на працягу дзевяці гадзін давала паказаньні на закрытых слуханьнях у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў, які праводзіць расьсьледаваньне магчымых сувязяў перадвыбарчага штаба Трампа з Расеяй.

Гікс адмовілася адказваць на шматлікія пытаньні заканадаўцаў. У той жа час, па словах некаторых зь іх, супрацоўніца Белага дома прызналася, што часам ёй даводзілася па працы гаварыць «бяскрыўдную хлусьню», але ад каго паступала такая каманда — яна не адказала. Акрамя таго, Гікс адзначыла, што ніколі не рабіла ніякіх заведама непраўдзівых заяваў адносна расьсьледаваньня пра «расейскае ўмяшаньне».

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Высьвятляецца, ці мела месца змова штаба Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніцы Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё дачыненьне да выбараў у іншых дзяржавах катэгарычна адхіляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG