Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў назваў абвінавачаньні спэцпракурора Мюлера «плявузганьнем»


Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў назваў «плявузганьнем» абвінававаньні ў расейскім умяшаньні ў амэрыканскую прэзыдэнцкую кампанію 2016 году. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Публікаваць можна ўсё, што заўгодна, — сказаў Лаўроў у суботу, выступаючы на Мюнхенскай канфэрэнцыі па бясьпецы. — Пакуль мы ня ўбачым фактаў, усё астатняе будзе плявузганьнем. Выбачайце, дзеля Бога, за ня вельмі дыпляматычны выраз».

Учора, 16 лютага, неўзабаве пасьля апублікаваньня ў ЗША абвінаваўчага дакумэнту аб’ёмам больш за 30 старонак афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава, выказала зьдзіўленьне адносна дакумэнту, у якім былі названыя трынаццаць чалавек, што ўмешваліся, паводле ацэнак пракурора Робэрта Мюлера, у прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША ў 2016 годзе.

У той самы дзень прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Твітэры, што расейскае ўмяшаньне пачалося ў 2014 годзе, калі ён яшчэ не зьбіраўся ўдзельнічаць у барацьбе за пасаду прэзыдэнта. Такім чынам, Трамп падкрэсьлівае, што ў яго і яго атачэньня не было «змовы» з расейскім бокам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG