Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дарадца Трампа прызнаўся ў ілжывых сьведчаньнях


Майкл Флін

Былога дарадцу прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна абвінавацілі ў дачы ілжывых сьведчаньнях, і ён прызнаў сваю віну. Гаворка ідзе пра перамовы з расейскім амбасадарам у ЗША Сяргеем Кісьляком.

Былога дарадцу прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна абвінавацілі ў дачы ілжывых сьведчаньнях, і ён прызнаў сваю віну. Гаворка ідзе пра перамовы з расейскім амбасадарам у ЗША Сяргеем Кісьляком.

Пра гэта паведаміў спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер. Ён вядзе расьсьледаваньне магчымага ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе.

Мюлер таксама заявіў, што Флін сьвядома даў ФБР ілжывыя паказаньні. У пачатку лістапада спэцпракурор паведаміў, што мае дастаткова сьведчаньняў, каб выставіць Фліну абвінавачваньні.

Пазьней 1 сьнежня адвакаты Фліна апублікавалі заяву, у якой той прызнае сваю віну і кажа пра дамову аб супрацоўніцтве са сьледзтвам.

The New York Times пісала, што адвакаты Фліна перасталі дзяліцца з юрыстамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа дэталямі расьсьледаваньня Мюлера.

Адвакат Трампа Тай Коб выступіў з заявай, у якой гаворыцца, што прызнаньне віны Флінам тычыцца толькі самога Фліна і нікога больш.

Флін падаў у адстаўку з пасады дарадца прэзыдэнта ЗША сёлета ў лютым пасьля таго як стала вядома, што ён схлусіў віцэ-прэзыдэнту Майку Пэнсу наконт сваіх кантактаў з амбасадарам Расеі ў ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG