Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія адзначае 100-годдзе дзяржаўнай незалежнасьці


24 лютага ля будынку парлямэнту Эстоніі.
24 лютага ля будынку парлямэнту Эстоніі.

Эстонія адзначае 24 лютага 100-годдзе незалежнасьці дзяржавы. У Таліне прайшоў ваенны парад з удзелам больш за адну тысячу вайскоўцаў, каля ста адзінак баявой тэхнікі.

Былі прадстаўлены, у прыватнасьці, танкі Challenger-II і баявыя машыны пяхоты Warrior са складу баявой групы NATO, закупленыя Эстоніяй у Паўднёвай Карэі самаходныя гаўбіцы і мотастралковая тэхніка ўкраінскай вытворчасьці. На парадзе была прадэманстравана амэрыканская супрацьракетная сыстэма Patriot.

Над плошчай Свабоды праляцелі верталёты і самалёты ваенна-паветраных сіл Эстоніі і эстонскай Памежнай аховы. Гледачы змаглі ўбачыць у небе над горадам два верталёты ЗША Black Hawk, тры зьнішчальнікі Eurofighter з Італіі і два зьнішчальнікі F-16 ваенна-паветраных сіл Даніі. Паветраны парад завяршылі восем зьнішчальнікаў F-16 ваенна-паветраных сіл ЗША.

20 нечаканых фактаў пра Эстонію

У гарадах Эстоніі сёньня праводзяцца набажэнствы, ускладаньне кветак да помнікаў нацыянальным героям.

24 лютага 1918 году ў выніку распаду Расейскай імпэрыі была абвешчана незалежнасьць Эстонскай Рэспублікі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнтку Эстоніі Керсьці Кальюлайд з нацыянальным сьвятам — 100-й гадавінай незалежнасьці Эстонскай Рэспублікі. Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што Беларусь надае вялікую ўвагу пашырэньню сувязяў з Эстоніяй, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG