Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 нечаканых фактаў пра Эстонію


Эстонскі намёт на Купальлі ў Беларусі
Эстонскі намёт на Купальлі ў Беларусі

24 лютага Эстонія адзначае 100 гадоў абвяшчэньня сваёй незалежнасьці. Толькі ў 1920 годзе, пасьля Вызвольнай вайны, Савецкая Расея прызнала Эстонію.

30 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Эстонскай ССР прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе Эстоніі. Заявіўшы, што акупацыя Эстонскай Рэспублікі Савецкім Саюзам 17 чэрвеня 1940 года не перапыніла дэ-юрэ існаваньня Эстонскай Рэспублікі, Вярхоўны савет абвясьціў дзяржаўную ўладу Эстонскай ССР незаконнай з моманту яе ўстанаўленьня і абвясьціў пачатак аднаўленьня Эстонскай Рэспублікі.

Прапануем вашай увазе некалькі фактаў пра краіну, якая сёньня сьвяткуе стагодзьдзе сваёй незалежнасьці.

1. Цяперашняя сталіца Эстоніі атрымала правы гораду у ХІІІ стагодзьдзі ад караля Даніі. З тае пары горад знаходзіўся пад уладай некалькіх дзяржаваў — Даніі, Швэцыі, Нямеччыны, Расейскай імпэрыі і СССР. Талін уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Талін.
Талін.

2. Традыцыя сьпеўных сьвятаў у Эстоніі бярэ пачатак з 1869 году. Агульнанацыянальныя сьпеўныя фэсты праводзяцца раз на пяць гадоў, у іх бяруць удзел тысячы людзей. Гэтыя сьвяты занесеныя ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Сьпеўны фэстываль у Таліне ў 2009 годзе.
Сьпеўны фэстываль у Таліне ў 2009 годзе.

3. 11 верасьня 1988 году на Сьпеўным полі Таліну ў ходзе музычнага фэсту сабраліся прыблізна 300 тысяч эстонцаў. Фэст стаў часткай барацьбы эстонцаў за аднаўленьне незалежнасьці, якая атрымала назву «сьпеўная рэвалюцыя».

«Балтыйскі шлях» — ланцуг людзей праз тры балтыйскія рэспублікі 23 жніўня 1989 году, у 50-ю гадавіну пакту Молатава-Рыбэнтропа, які прывёў да савецкай акупацыі Латвіі, Літвы і Эстоніі.
«Балтыйскі шлях» — ланцуг людзей праз тры балтыйскія рэспублікі 23 жніўня 1989 году, у 50-ю гадавіну пакту Молатава-Рыбэнтропа, які прывёў да савецкай акупацыі Латвіі, Літвы і Эстоніі.

4. Гімн Эстоніі напісаны на тую ж мэлёдыю, што і гімн Фінляндыі. Аўтар музыкі — Фрэдрык Пацыюс, фінскі кампазытар нямецкага паходжаньня. Гімн, прыняты ў 1920 годзе, быў забаронены ў савецкія часы. З 1991 году стаў ізноў дзяржаўным гімнам.

Фрэдрык Пацыюс
Фрэдрык Пацыюс

5. Эстонія — адна з найменш населеных краінаў Эўропы. Шчыльнасьць насельніцтва ў краіне 28,4 чалавека на квадратны кілямэтар. Толькі ў Фінляндыі, Швэцыі, Нарвэгіі і Расеі гэты паказчык яшчэ менш. У Беларусі — 46 чалавек на квадратны кілямэтар, ва Ўкраіне — 74 чалавекі, у Галяндыі — 404 чалавекі.

6. У Эстоніі — найвышэйшая ў сьвеце доля жанчынаў сярод насельніцтва, на кожных 100 жанчынаў прыпадае 84 мужчыны, у Беларусі — 87.

Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд. (Аўтар фота - Арна Мікар)
Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд. (Аўтар фота - Арна Мікар)

7. Паводле дадзеных перапісу 2012 году сярод сталых жыхароў Эстоніі 69.7% склалі эстонцы, 25.2% — расейцы, 0.9% — беларусы.

Зінаіда Клыга, старшыня Беларуска-эстонскага задзіночаньня
Зінаіда Клыга, старшыня Беларуска-эстонскага задзіночаньня

8. Эстонія — адна з найменш рэлігійных краін у сьвеце. Згодна з апытаньнем агенцтва Гэлапа ў 2015 годзе, толькі 16% рэспандэнтаў заявілі, што лічаць сябе рэлігійнымі людзьмі. У тым жа апытаньні ў Беларусі рэлігійнымі назвалі сябе 34% апытаных, у Расеі −70, ва Ўкраіне — 73%, у Саудаўскай Арабіі — 98%.

Брама царквы ў эстонскім горадзе Йыхві
Брама царквы ў эстонскім горадзе Йыхві

9. У склад Эстоніі ўваходзяць 2355 выспаў.

10. 52% тэрыторыі Эстоніі складаюць лясы (у Беларусі — 39.5%)

Эстонскія дабраахвотнікі трэніруюцца ў лесе, верасень 2015 году.
Эстонскія дабраахвотнікі трэніруюцца ў лесе, верасень 2015 году.

11. Насельніцтва Эстоніі складае 1,3 мільёна чалавек, аднак штогод у краіну прыяжджае больш за 2 мільёны турыстаў.

Ветракі ў Эстоніі.
Ветракі ў Эстоніі.

12. Доступ да інтэрнэту мае 86% насельніцтва (у Беларусі — 70%).

13. У 2005 годзе краіна першай ўвяла онлайн-галасаваньне на выбарах. Усе падаткі можна выплачваць праз інтэрнэт, можна падпісваць дакумэнты з дапамогай ID-карткі.

Вучні ў эстонскай школе падчас заняткаў па інтэрнэт-бясьпецы
Вучні ў эстонскай школе падчас заняткаў па інтэрнэт-бясьпецы

14. У Эстоніі была створаная сыстэма сувязі празь інтэрнэт Skype.

©Shutterstock
©Shutterstock

15. Паводле дадзеных Wall Street Journal у 2012 годзе Эстонія была абсалютным лідэрам у Эўропе па колькасьці стартапаў на душу насельніцтва.

Бізнэс-форум у Таліне ў 2013 годзе
Бізнэс-форум у Таліне ў 2013 годзе

16. У Таліне — бясплатны праезд на грамадзкім транспарце для жыхароў сталіцы, дзейны пры прад’яўленьне пасьведчаньня з пазнакай аб месцы пражываньня

Аўтобусны прыпынак у Эстоніі.
Аўтобусны прыпынак у Эстоніі.

​17. У Таліне таксама знаходзіцца самая старая аптэка Эўропы. Аптэка на Ратушнай плошчы працуе з 1422 году.

Талін
Талін

18. Савецкая сымболіка ў Эстоніі забароненая заканадаўча нароўні з нацысцкай. Абодва гэтыя рэжымы прызнаныя злачыннымі.

19. Памер мінімальнага месячнага заробку ў Эстоніі ў 2017 годзе складаў 470 эўра, у Беларусі — 265 рублёў (112 эўра).

20. У Эстоніі плянуецца выпуск «эсткойна» (па аналёгіі з біткойнам) — дзяржаўнай крыптавалюты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG