Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскага юнака асудзілі на 12 гадоў за забойства бабулі і дзядулі


Аляксандар Грудзько, архіўнае фота

Аляксандра Грудзько асудзілі на 12 гадоў папраўчай калёніі за забойства сваіх дзядулі і бабулі. Такое рашэньне прыняла калегія Горадзенскага абласнога суду. Працэс прайшоў у Слоніме ў закрытым рэжыме.

16-гадовы жыхар Слоніму забіў сваіх дзядулю і бабулю — скульптара Леаніда Богдана і ягоную жонку Тамару — пры канцы красавіка 2017 году.

Яны знайшлі ў яго электронную цыгарэту і падумалі, што гэта наркотык. Гэта выклікала гнеў Аляксандра, і ён пачаў біць іх нажом і мэталёвым шуфлікам.

Дзед яшчэ быў жывы і прасіў выклікаць «хуткую», але ўнук прынёс сякеру і дабіў яго.

Паводле сьледчых, Аляксандар Грудзько нанёс сваім бабулі і дзядулі 43 удары нажом і сякерай.

Слонімскі скульптар Леанід Богдан за працай над памятным каменем, красавік 2016-га
Слонімскі скульптар Леанід Богдан за працай над памятным каменем, красавік 2016-га

Пасьля гэтага хлопец прыйшоў у царкву і сказаў сьвятару, што да іх у хату ўварваліся злачынцы ў масках і забілі ягоных бабулю і дзядулю.

Бабуля зь дзядулем выхоўвалі Аляксандра з трох гадоў. Ягоная маці жыве ў Арабскіх Эміратах, а бацька — у Менскай вобласьці. Абое яны прыехалі на суд.

Адвакатка асуджанага заявіла, што абскардзіць прысуд.

Трагедыя ў Слоніме, або Сындром «кінутага бацькамі»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG