Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр Білібуха пераабраны ў сельсавет у Бярозаўскім раёне


Валер Білібуха

У Бярозаўскім раёне Берасьцейшчыны, паводле папярэдніх дадзеных, паўторна выбралі ў Першамайскі сельсавет кандыдата ад незарэгістраванай Партыі БХД Валера Білібуху.

Валер Білібуха быў адзіным апазыцыйным дэпутатам у Беларусі ў сельскіх саветах мінулага скліканьня. На гэтых выбарах супраць яго ў сельсавет быў выстаўлены вэтэрынарны ўрач, аднак, як перадалі назіральнікі, Валер Білібуха перамог «са значным адрывам». У камісіі на ўчастку Білібухі быў прадстаўнік ад Партыі БНФ.

«Таму і не сфальсыфікавалі, бо мае людзі і ў камісіі былі, і ў назіраньні. А калі ў роўных умовах — вы ж ведаеце, тут у вёсках большасьць людзей за мяне», — заявіў Валер Білібуха.

Спадар Білібуха балятаваўся і ў Бярозаўскі райсавет, дакладных зьвестак па гэтым галасаваньні пакуль няма.

Валер Білібуха працуе вальшчыкам лесу.

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў прайшлі ў нядзелю, 18 лютага.

Як у Беларусі праходзілі «мясцовыя» выбары. Усё самае важнае

Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што выбары прайшлі «спакойна і нават талерантна», незалежныя назіральнікі адзначалі разнастайныя парушэньні і перашкоды ў працы.

Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі. Жывы блог

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG