Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загіблых у выніку нападу ў расейскім Дагестане ўзрасла да пяці чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэгіёну агенцтву Інтэрфакс.

«Паводле апошняй інфармацыі, пяцёра чалавек сталі ахвярамі ў выніку злачыннага акту ў Кізьляры. Зь пяці дастаўленых у лякарню людзей яшчэ адна жанчына памерла на апэрацыйным стале. Паводле папярэдніх дадзеных, стан яшчэ двух — цяжкі», — распавялі ў міністэрстве.

18 лютага ў Дагестане невядомы адкрыў агонь па натоўпе падчас сьвяткаваньня Масьленіцы. Спачатку сілавікі паведамлялі пра чатырох загібых. Нападнік забіты.

У Дагестане невядомы расстраляў Масьленічнае гуляньне, ёсьць ахвяры

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG