У дагестанскім горадзе Кізьляр злачынца ўсчаў страляніну па натоўпе людзей, якія сабраліся на масьленічныя гуляньні.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ чацьвёра параненыя. Трое з пацярпелых — супрацоўнікі «Расгвардыі».
Злачынца быў забіты агнём, які адкрылі у адказ супрацоўнікі праваахоўных органаў.