Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія заўзятары разгарнулі банэры са Сталіным і Пуціным пасьля перамогі над славенцамі


Падчас хакейнага матчу.
Падчас хакейнага матчу.

Расейскія заўзятары разгарнулі банэры са Сталіным і Пуціным на матчы алімпійскага турніру ў Пхёнчхане, у якім хакеісты з Расеі атрымалі перамогу над камандай Славеніі.

Здымкі апублікаваныя ў Твітэры намесьніка галоўнага рэдактара «Спорт-Экспрэс» Дзьмітрыя Сіманава. На адным зь іх бачны партрэт Іосіфа Сталіна на фоне трыкалёру, на другім заўзятары трымаюць вялікую фатаграфію Пуціна з расейскімі спартоўцамі.

Атлеты з Расеі выступаюць на гульнях у Пхёнчхане пад нэўтральным сьцягам з прычыны допінгавага скандалу. Інтэрнэт-карыстальнікі прапаноўвалі выкарыстоўваць савецкую сымболіку, а ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэту заяўлялі, што гэтую прапанову можа разгледзець спэцыяльная камісія. Ці было прынятае якое-небудзь афіцыйнае рашэньне, невядома.

У мінулы аўторак у Пхенчхане затрымалі расейскага заўзятара, які прыйшоў на спаборніцтвы па сноўбордзе са сьцягам СССР і адмовіўся яго згарнуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG