Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі назвалі магчымую прычыну крушэньня Ан-148


Крушэньне самалёта Ан-148 пад Масквою магло быць зьвязанае зь няправільнымі дадзенымі аб хуткасьці палёту з прычыны абледзяненьня датчыкаў. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК) пасьля завяршэньня расшыфроўкі дадзеных бартавога парамэтрычнага самапісца.

У МАК мяркуюць, што на індыкатары магло паўплываць абледзяненьне прымачоў поўнага ціску пры выключаным абаграваньні. Ва ўсіх астатніх палётах, якія ёсьць на бартавым самапісцы (яшчэ 15 палётаў), абаграваньне прымачоў поўнага ціску ўключалася перад узьлётам на выканаўчым старце, адзначаюць экспэрты.

Калега капітана загінулага расейскага самалёта Ан-148: Я лічу, што гэта тэракт

Самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіялініяў», які пацярпеў крушэньне 11 лютага, накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск Арэнбургскай вобласьці. Ён зьнік з экранаў радараў празь некалькі хвілін пасьля ўзьлёту. Абломкі самалёта былі знойдзеныя на плошчы больш за 30 гектараў. На борце знаходзіўся 71 чалавек, у тым ліку шасьцёра чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG