Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзерыпаска папрасіў разгледзець пазоў да Рыбкі ў закрытым рэжыме


Прэс-сакратар Усьць-Лабінскага раённага суду ў Расеі Аксана Шарэйка паведаміла, што прадстаўнікі бізнэсмэна Алега Дзерыпаскі папрасілі суд разгледзець яго іск да Насты Рыбкі (Анастасіі Вашукевіч) у закрытым рэжыме. Сваё рашэньне суд пакуль што не прыняў.

«Рашэньне яшчэ не прынятае, таму што суд павінен улічыць меркаваньне ўсіх бакоў. На 1 сакавіка прызначана гутарка, дзе будзе вырашана пытаньне, ці будзе асноўнае судовае пасяджэньне праходзіць у закрытым рэжыме», – сказала Шарэйка.

Бізнэсмэн падаў на Рыбку ў суд горада Усць-Лабінск Краснадарскага краю. На наступны дзень пасьля публікацыі расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй, у пятніцу 9 лютага суд Усьць-Лабінску пастанавіў абмежаваць распаўсюд апублікаванай інфармацыі.

Калі да вечара серады 14 лютага матэрыялы ня будуць выдаленыя, доступ карыстальнікаў у Расеі да Instagram і YouTube можа быць зачынены. З рэестра Раскамнагляду вынікае, што выдаленьню падлягаюць 14 пастоў у Instagram і сем відэа з YouTube.

13 лютага апазыцыянэр Аляксей Навальны падаў у суд на Раскамнагляд за патрабаваньне выдаліць з сайта Navalny.com інфармацыю пра расьсьледаваньне.

У расьсьледаваньні, апублікаваным у чацьвер Аляксеем Навальным, сьцьвярджаецца, што ў жніўні 2016 года Прыходзька правёў некалькі дзён на яхце Дзерыпаскі. Апазыцыйны палітык абвінаваціў віцэ-прэм'ера ў карупцыі. Прадстаўнік Дзерыпаскі заявіў, што бізнэсмэн не рабіў нічога супрацьзаконнага і будзе абараняць свой гонар і годнасьць, у тым ліку ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG