Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як я пражыў некалькі гадоў у БНР. Сяргей Шупа пра свой аўдыёраман


Свабода пачынае публікаваць аўдыёкнігу Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР». Гэта аўдыёраман пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, расказаны простымі словамі. Падпішыцеся на падкаст-канал «Падарожжа ў БНР» і штотыдзень атрымлівайце новую частку.

Неяк сталася так, што мне давялося пражыць некалькі гадоў у Беларускай Народнай Рэспубліцы. Ну ня так, вядома, што я трапіў у нейкую пятлю часу, якая закінула мяне на 100 гадоў назад. Але я перабраў да апошняй старонкі ўсе тыя тысячы і тысячы дакумэнтаў, што захоўваюцца ў менскіх і віленскіх архівах, перачытаў мноства тагачасных газэт Беларусі і навакольных краінаў на ўсіх даступных мовах, сачыў за манаграфіямі і артыкуламі на тэму.

Дваццаць гадоў таму прадуктам гэтай апантанасьці сталі дзьве кнігі «Архіваў БНР». Гэта мяне трошкі адпусьціла, і я памалу адышоў ад гэтай тэмы. Думалася: ну вось, дакумэнты назьбіраліся, яшчэ выйдзе такі самы том зь менскай часткай — і пачне зьяўляцца нейкі новы творчы плён. Бо матэрыялу і для навукі, і для літаратуры там дастаткова.

Аднак таго, чаго я чакаў, я так і не дачакаўся. Навукоўцы, праўда, не падвялі — зьяўляецца нямала новых працаў, якія пашыраюць і паглыбляюць тэму. А вось папулярнай літаратуры — не відаць.

Дык і вырашыў я сесьці і пераказаць усё прачытанае і перажытае простымі словамі — тым, каму цікава і хто ня мае часу вышукваць залацінкі ў моры дакумэнтальнага матэрыялу.

Першая частка:

Другая частка:

«Падкасты Свабоды». 8 каналаў, на якія можна падпісацца ўжо сёньня!

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG