Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падкасты Свабоды». 8 каналаў, на якія можна падпісацца ўжо сёньня!


Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Новых слухачоў чакаюць новыя адкрыцьці.

Што такое падкаст

Падкаст — гукавы запіс тэматычнай перадачы — гэта Свабода, якая заўсёды з вамі. У любым месцы, у любым часе, у тэлефоне ці ў кампутары. Зручна, надзейна, якасна.

Як слухаць

​На кампутары:

  • клікніце ТУТ, абярыце перадачу і слухайце

На смартфоне:

  • спампуйце на свой смартфон бясплатную мабільную праграму (сьпіс ніжэй)
  • знайдзіце нашыя каналы праз пошукавую сыстэму па слову «Свабода»
  • падпішыцеся на нашыя каналы
  • інфармацыя пра новыя выпускі будзе зьўляцца на вашым смартфоне аўтаматычна
  • калі ня хочаце залежаць ад мабільнага інтэрнэту, можна спампаваць падкаст (напрыклад, дома ці на працы, дзе ёсьць WiFi) і паслухаць яго пазьней
  • Вы можаце сфармаваць свой уласны эфір дзякуючы некалькім клікам

Падкасты Свабоды даступныя ў наступных мабільных праграмах:

Клікніце на актыўныя спасылкі вышэй і спампуйце бясплатныя аплікацыі на смартфон.

На што падпісацца

Напачатку мы прапануем вам 7 перадачаў і адзін агульны канал. Гэты сьпіс будзе пашырацца.

  • Падарожжа ў БНР — аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • Мова пра мову — Вінцук Вячорка адкрывае браму моўных скарбаў і адорвае жабракоў.
  • Падарожжы з Бартосікам — пісьменьнік і бард шукае і знаходзіць невядомую Беларусь у Беларусі.
  • Праскі акцэнт — Юры Дракахруст дыскутуе зь людзьмі дзеяньня і людзьмі слова пра справы тыдня.
  • Інтэрвію — на пытаньні Свабоды адказваюць асобы, якія самі прымаюць рашэньні.
  • Толькі жанчыны — Ганна Соўсь абмяркоўвае ўсе тэмы без выключэньня, але не з усімі.
  • Чытальная заля — аўдыёкнігі Свабоды.
  • Свабода Premium — выбар рэдакцыі. Толькі the best.

У закладцы Падкасты, клікнуўшы на ікону Падпішыся, вы зможаце скапіяваць адрас патрэбнага вам падкаст-каналу і дадаць яго ў ваш мэдыяплэер ўручную.

Каб не згубіцца:

Падпісвайце на нашыя старонкі «Падкасты Свабоды» ў Фэйсбуку і Твітары, каб заўсёды быць у курсе новага пра беларускія падкасты, дыскутаваць і дзяліцца ўражаньнямі пра сьвет, які яны адкрываюць.

Калі вам патрэбная дапамога, узьніклі пытаньні ці прапановы — пішыце на адрас: hurnievicd@rferl.org

Прыемнага слуханьня!

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG