Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьмерць Сталіна» ідзе ў Менску з аншлягам. Што думаюць пра фільм першыя гледачы. ВІДЭА


8 лютага ў Менску паказалі брытанскую камэдыю «Сьмерць Сталіна». Два тыдні таму паказ гэтага фільму забаранілі ў Расеі. Свабода спыталася, што думаюць пра фільм першыя гледачы.

24 студзеня Міністэрства культуры Беларусі спачатку таксама прыпыніла продаж квіткоў — пакуль яго не паглядзяць чыноўнікі. Праз два тыдні міністэрства ўсё ж дало дазвол паказваць «Сьмерць Сталіна» ў сталіцы — нават без накіраваньня на экспэртную камісію прадухіленьня прапаганды парнаграфіі, гвалту і экстрэмізму.

У кінатэатрах сеткі Silver Screen у першы дзень паказу быў аншляг.
Замест заплянаваных раней двух дзён паказу «Сьмерць Сталіна» будзе ісьці ў сталічных кінатэатрах амаль два тыдні — з 8 па 21 лютага.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG