Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да дня роднай мовы ў Вільні правядуць беларускую дыктоўку


Дыктоўка па беларускай мове, архіўнае фота

Амбасада Беларусі ў Літве арганізуе ў Вільні дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Як паведамілі Радыё Свабода ў беларускай амбасадзе ў Вільні, такая дыктоўка праводзіцца імі ўпершыню за доўгі час, аднак падобныя мерапрыемствы праводзіліся і раней як у Беларусі, так і сярод беларускай дыяспары за мяжой.

Паводле дыпляматаў, беларуская дыяспара ў Літве вялікая, у Вільні працуе беларуская гімназія. Не хапала толькі ініцыятывы, якую амбасада вырашыла ўзяць на сябе.

«У гэтым годзе шмат гадавін, зьвязаных зь беларускай пісьменнасьцю. Гэта і натхніла на ідэю дыктоўкі», — сказаў прадстаўнік амбасады.

Усім ахвотным напісаць беларускую дыктоўку, неабходна напісаць ліст на lt.press@mfa.gov.by з пазнакай «дыктоўка». У лісьце трэба пазначыць імя, прозьвішча, а таксама прафэсію ці від дзейнасьці.

Дыктоўка будзе праходзіць у віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны (Sietyno g. 21). Пачатак мерапрыемства а 11-й гадзіне.

XS
SM
MD
LG