Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу пра аўтамат у багажніку машыны Міраслава Лазоўскага закрылі


Міраслаў Лазоўскі

Сьдледчы камітэт спыныіў справу аб незаконным захоўваньні зброі ў дачыненьні Міраслава Лазоўскага

Міраслава Лазоўскага затрымалі па справе «Белага легіёна 21 сакавіка 2017 года, моцна зьбілі. А ператрус ў машыне быў праведзены чамусьці на наступны дзень, праваахоўнікі паведамілі, што ў багажніку знайшлі аўтамат з баявымі патронамі. «Арсэнал зброі» паказалі па дзяржаўных каналах тэлебачаньня.

27 лістапада 2017 года быў спынены крымінальны перасьлед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёну». Але што да абвінавачваньняў у незаконным захаваньні зброі, тады справу не закрылі.

Міраслаў Лазоўскі зьбіраецца азнаёміцца з дакумэнтамі і высьветліць, адкуль узяўся гэты аўтамат.

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG