Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Фэйсбуку» стварылі фальшывы акаўнт віцебскага праваабаронцы


Павал Левінаў

У сацсетцы «Фэйсбук» зьявілася несапраўдная старонка віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. На ёй невядомыя разьмясьцілі правакацыйны ролік пра актывіста Хрыстафора Жаляпава, які зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты.

Пра зьяўленьне фальшывай старонкі, створанай нібыта ад ягонага імя, Левінаву паведамілі знаёмыя, калі новы карыстальнік «Фэйсбуку» папрасіўся да іх у сябры.

Паводле праваабаронцы, ён бачыць некалькі прычынаў для актывізацыі тых, хто займаецца падобнымі правакацыямі.

«Першы момант — гэта выбарчая кампанія. А я яшчэ за два месяца да выбараў склаў сьпіс будучых абраньнікаў і даслаў Ярмошынай — маўляў, выбары можна не праводзіць, і так усё ясна. Другі — сытуацыя ў калёніі „Віцьба“, дзе парушаюцца правы замежнага грамадзяніна Алана Сміта, і я паведамляю пра гэта грамадзкасьці ў сацыяльных сетках. Трэці — абнародаваныя мною зьвесткі пра сьмяротны прысуд, вынесены Віцебскім абласным судом, які ня быў улічаны афіцыйнай статыстыкай. Да ўсяго, я бачу відавочную спробу пасварыць мяне з прадстаўнікамі віцебскіх дэмакратычных сілаў, зрабіўшы зь мяне „фэйка“. Але гэта не атрымаецца», — гаворыць Павал Левінаў.

На фальшывай старонцы, створанай ад імя Левінава, зьмешчаны допіс пра тое, што ён нібыта «ня хоча супрацоўнічаць» зь віцебскім актывістам Хрыстафорам Жаляпавым, які балятуецца на сёлетніх выбарах. І спасылкі на два відэаролікі, дзе стваральнікі імкнуцца скампрамэтаваць кандыдата ў дэпутаты.

Як паскардзіцца на фэйкавы акаўнт у сацсетках

Спадар Жаляпаў на іх зьяўленьне адрэагаваў спакойна. Ролікі правакацыйнага зьместу са сваім «удзелам» ён бачыць не ўпершыню, і зьяўляюцца яны зазвычай акурат падчас выбарчай кампаніі.

Спробы дыскрэдытаваць актывістаў у сацыяльных сетках назіраліся і раней. У сьнежні мінулага году невядомыя спрабавалі скампрамэтаваць падобным чынам сяброў незалежнага прафсаюзу СПБ з Полацку Мікалая Шараха і Віктара Стукава.

10 беларускіх фэйкаў 2017 году: Ад «фраў А.» да Лукашэнкі на Tesla

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG