Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар на сустрэчы з Макеем згадаў пра 100-годзьдзе БНР. Але «не пабачыў энтузіязму»


Уладзімер Макей і Яганэс Ган

Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем узьняў пытаньне пра сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР.

Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы ў Менску з апазыцыйнымі палітыкамі, прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў і праваабаронцамі. У ёй бралі ўдзел Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч, Тацяна Караткевіч, Генадзь Фядыніч і Андрэй Палуда.

«Вельмі важна, што Ган ужо на сустрэчы з Макеем узьняў пытаньне пра тое, што было б добра, калі б 100 год БНР сьвяткавалі разам і ўлада, і апазыцыя, прыхільнікі пераменаў», — сказаў карэспандэнту Свабоды старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Ён назваў гэта вынікам ранейшай працы апазыцыі і сустрэчы з дыпляматычным корпусам, акрэдытаваным у Беларусі.

«​Гэта азначае, што Ган ужо прыехаў з гэтым пытаньнем у Менск. Хоць ён з усьмешкай сказаў, што вялікага энтузіязму там на тварах яны ня бачылі. Але тым ня менш гэта важна. Бо так ці інакш улады мусяць успрымаць і пазыцыю міжнароднай супольнасьці, якая разглядае 100 год БНР як важную гістарычна-палітычную дату ў календары Беларусі», — сказаў Свабодзе старшыня АГП.

Пададзеная заяўка ў Менскі гарвыканкам на шэсьце і мітынг 25 сакавіка

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG