Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ган выказаў Лукашэнку заклапочанасьць Эўразьвязу правамі чалавека і сьмяротным пакараньнем у Беларусі


Яганэс Ган (зьлева)

Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган расказаў аб сваёй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Раніцай 30 студзеня Яганэс Ган правёў сустрэчу Аляксандрам Лукашэнкам. Яна працягвалася даўжэй, чым было заплянавана, на сустрэчу з журналістамі для супольнай з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем прэс-канферэнцыі Яганэс Ган прыехаў са значным спазьненьнем.

«З Лукашэнкам у нас была шчырая і адкрытая размова, — адзначыў эўракамісар. — Я вельмі удзячны Беларусі за шчырыя пазіцыі ў перамовах. Я вітаю захады, якіх прытрымлімваецца кіраўніцтва Беларусі ў спрыяньні малому і сярэдняму бізнэсу».

Таксама Яганэс Ган абазначыў пытаньні ў стасунках зь Беларусьсю, якія па-ранейшаму выклікаюць заклапочанасьць. Паволе эўракамісара, гэта перадусім правы чалавека і існаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня. Завяршаючы сваю прамову, эўракамісар Ган адзначыў, што першачарговай мэтай палітыкі Эўразьвязу зьяўляецца захаваньне стабільнасьці ў рэгіёне:

«Мэта ЭЗ — экспарт стабільнасьці. Мы імкнемся пашыраць тэрыторыю стабільнасьці».

Эўрачыноўнік таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым і прадстаўнікамі апазыцыі.

Візыт Гана ў Беларусь плянаваўся летась у кастрычніку, аднак быў перанесены ў сувязі «зь нечаканымі пытаньнямі», якія ўзьніклі пры падрыхтоўцы паседжаньня Эўрапейскай рады ў Брусэлі. 27 кастрычніка 2017 году эўракамісар сустрэўся з Андрэем Кабяковым у Люксэмбургу.

Лукашэнка на сустрэчы з Ганам выказаўся за моцны Эўразьвяз, але супраць палітызацыі «Ўсходняга партнэрства»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG