Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк абмежаваў працэнтныя стаўкі па мікразаймах


З 1 красавіка мікрафінансавыя арганізацыі больш не змогуць даваць грошы пад 1% у дзень.

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў пастанову свайго праўленьня аб максымальным памеры працэнтнай стаўкі па мікразаймах, якія выдаюць насельніцтву краіны некамэрцыйныя мікрафінансавыя арганізацыі. Згодна з дакумэнтам, які ўжо апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, зь 1 красавіка максымальны памер працэнтнай стаўкі па такім займах не можа перавышаць памер стаўкі рэфінансаваньня (зараз яе памер роўны 11).
У пастанове Нацбанка таксама паведамляецца, што новыя патрабаваньні не закрануць дамовы, заключаныя да 1 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG