Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскі аэрапорт прыняў першых бязьвізавых турыстаў


Ілюстрацыйнае фота

Турысты прыляцелі з Польшчы, іх візыт носіць дзелавы характар.

Рэйс з Польшчы прынялі згодна з раскладам, нягледзячы на сьнежнае надвор’е. У горадзенскім аэрапорце ўсталявана сучаснае радыянавігацыйнае абсталяваньне, якое дазваляе прымаць самалёты ў складаных мэтэаўмовах, а таксама ў любы час дня і ночы.

У адміністрацыі горадзенскага аэрапорту не выключаюць, што ў праграме палётаў неўзабаве зьявяцца новыя рэгулярныя і чартэрныя міжнародныя рэйсы. Горадзенскі аэрапорт адпавядае ўсім міжнародным патрабаваньням, і зацікаўленасьць да яго ўжо выказалі авіякампаніі з Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі, Славакіі, Вэнгрыі.

За мінулы год, дзякуючы бязьвізаваму ўезду, Горадню і Аўгустоўскі канал наведалі звыш 50 тысяч турыстаў.

Зь 1 студзеня бязьвізавая зона на Горадзеншчыне пашырылася: у яе ўвайшла тэрыторыя ўсяго Горадзенскага раёну, тэрмін знаходжаньня павялічыўся зь пяці да дзесяці сутак. Да таго ж турысты атрымалі магчымасьць наведваць бязьвізавую зону дадаткова празь мясцовы аэрапорт і чыгуначны вакзал.

Зь 1 студзеня бязьвізавая зона пачала дзейнічаць і ў Берасьці, а таксама ў трох раёнах Берасьцейшчыны і ў Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны.

«Дзікуноў» ня пусьцяць: вызначаны парадак «бязьвізавага» уезду на Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну

XS
SM
MD
LG