Як паведамляе выданьне Lietuvos žinios, аўтары праекту «Vatnikas» называюць сябе «эльфамі» — антонім да слова «тролі», які параўноўваюць з распаўсюджваньнем прапаганды ў інтэрнэце. У самім жа сьпісе «Vatnikas» пакуль знаходзіцца каля 150-ці чалавек.
Украінскі «Міратворац» атрымаў вядомасьць пасьля публікацыі пэрсанальных дадзеных журналістаў шэрагу буйных СМІ і навінавых агенцтваў. У датабазе рэсурсу знаходзяцца тысячы імёнаў. Публікацыі «Міратворца» выклікалі рэзкую крытыку з боку журналістаў украінскіх і замежных СМІ, арганізацыі «Рэпарцёры бяз межаў», «Камітэту абароны журналістаў», уладаў ЗША і Эўразьвязу.