Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве забіты сэрбскі лідэр Олівэр Іванавіч


Адзін зь лідэраў косаўскіх сэрбаў Олівэр Іванавіч быў забіты ў аўторак на поўначы Косава ў горадзе Мітравіца, падзеленым паміж сэрбскай і альбанскай супольнасьцямі. Паліцыя паведамілі, што ў палітыка стралялі з аўтамабілю.

Напад адбыўсякаля 9.30 па мясцовым часе каля офіса партыі «Свабода, дэмакратыя, правасудзьдзе», якую ён узначальваў.

Іванавіч атрымаў некалькі агнястрэльных раненьняў і памёр у бальніцы.

«Ён атрымаў шматлікія раненьні ў вобласьці грудзей», — распавёў журналістам адвакат палітыка Нэбойша Влаіч.

Нападнікі, як мяркуецца, выкарыстоўвалі аўтамабіль, які спалілі непадалёк ад месца злачынства. Пасьля інцыдэнту ў Мітравіцы была ўзмоцненая паліцэйская прысутнасьць. Міратворчы кантынгент KFOR пад камандаваньнем NATO таксама ўзмацніў патруляваньне.

Забойства вядомага палітыка, які ў мінулым займаў пасаду намесьніка міністра па справах Косава і Мэтохіі ва ўрадзе Сэрбіі, прывяло да ўзмацненьня палітычнай напружанасьці ў рэгіёне. Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч склікаў тэрміновае пасяджэньне Савета нацыянальнай бясьпекі. Улады Сэрбіі абвясьцілі аб адмове ад удзелу ў чарговым раўндзе перамоваў па нармалізацыі адносінаў з Косавам, які павінен быў прайсьці ў Брусэлі.

Мясцовыя СМІ нагадваюць, што Іванавіч і раней сутыкаўся з пагрозамі. У мінулым годзе невядомыя спалілі яго асабісты аўтамабіль, а да гэтага падклалі выбухоўка пад службовую машыну.

Іванавіч больш за два гады правёў у папярэднім зьняволеньні па абвінавачваньні ў ваенным злачынстве супраць грамадзянскага насельніцтва Косава ў канцы 1990-х гадоў. У студзені 2016 года суд прыгаварыў яго да дзевяці гадоў пазбаўленьня волі. Аднак пазьней апэляцыйны суд у Прышціне адмяніў прысуд і прызначыў паўторнае разьбіральніцтва.

Улады Косава абвясьцілі незалежнасьць ад Сэрбіі ў 2008 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG