Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестына перастала прызнаваць Ізраіль з-за Ерусаліму


Ерусалім, ілюстрацыйнае фота
Ерусалім, ілюстрацыйнае фота

Палестынскія лідэры адмаўляюцца прызнаваць Ізраіль дзяржавай з-за сытуацыі зь Ерусалімам.

Палестынскія лідэры прагаласавалі за прыпыненьне прызнаньня Ізраілю. Да такога кроку іх падштурхнула рашэньне прэзыдэнта Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Галасаваньнем было прынятае рашэньне, што Арганізацыя вызваленьня Палестыны прыпыніць сваё прызнаньне Ізраілю да таго часу, пакуль той «не прызнае Палестынскую дзяржаву», адменіць анэксію Ўсходняга Ерусаліму і спыніць будаўніцтва паселішчаў, гаворыцца ў заяве.

Пакуль не зразумела, ці носіць галасаваньне Палестынскай нацыянальнай рады, вышэйшага дарадчага органа Арганізацыі вызваленьня Палестыны, абавязковы характар. Папярэдняе галасаваньне Рады ў 2015 годзе аб прыпыненьні каардынацыі бясьпекі з Ізраілем ніколі не было імплемэнтаванае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG