Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестына адклікае свайго пасла ў Вашынгтоне


Улады Палестыны заявілі, што адклікаюць свайго амбасадара ў Вашынгтоне для кансультацый адносна будучых адносін са Злучанымі Штатамі. Адпаведнае рашэньне было прынята 31 сьнежня, празь некалькі тыдняў пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра сваё рашэньне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.

Афіцыйнае палестынскае інфармагенцтва WAFA паведаміла, што міністар замежных справаў Палестыны Рыяд аль-Малікі выклікаў на размову Хусам Зомлата.

Аль-Малікі заявіў, што адбудзецца абмеркаваньне з мэтай "прыняць рашэньні, неабходныя палестынскаму кіраўніцтву на будучыню, аб адносінах з ЗША". Паводле міністра, пасол, хутчэй за ўсё, вернецца да «нармальнай працы» пасьля кансультацыяў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб зьмене ранейшай палітыкі ЗША ў дачыненьні да Ерусаліму 6 сьнежня, чым раззлаваў палестынцаў і іх арабскіх саюзнікаў, а таксама выклікаў рэзкую крытыку і на Захадзе. Прэзыдэнт Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас тады заявіў, што гэты крок паклаў канец ролі ЗША як міратворцы на Блізкім Усходзе.

Статус Ерусаліму зьяўляецца балючым пытаньнем для ўсіх бакоў блізкаўсходняга ўрэгуляваньня. У прыватнасьці, палестынцы лічаць, што Усходні Ерусалім павінен быць сталіцай іх будучай дзяржавы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG