Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: Францускае сухое малако з сальманэлай у Беларусь не паступала


Ілюстрацыйнае фота

У беларускім Міністэрстве аховы здароўя і ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя карэспандэнту Свабоды паведамілі, што малочная прадукцыя францускай кампаніі Lactalis, у якой выявілі сальманэлу, у Беларусь не паступала.

Загадчыца аддзелу ацэнкі адпаведнасьці прадукцыі Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Вольга Бабко сказала, што прадукцыя францускай кампаніі не зарэгістравана ў адмысловай базе.

«У Рэспубліку Беларусь гэтая прадукцыя не паступала. Прынамсі дадзеныя ў адзіным рэестры пра тое, што яна зарэгістраваная, адсутнічаюць. Без гэтага дакумэнту яна ня мае права паступаць на тэрыторыю краіны», — паведаміла спэцыяліст.

Мацярынскай кампаніяй для францускай Groupe Lactalis S.A. зьяўляецца бэльгійская B.S.A. International S.A., якая летась набыла кантрольны пакет акцый СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».

Ляхавіцкі малочны завод прадаў кантрольны пакет акцыяў бэльгійскай B.S.A. International S.A. Скрын з сайту Беларускай валютна-фондавай біржы пра факт продажу
Ляхавіцкі малочны завод прадаў кантрольны пакет акцыяў бэльгійскай B.S.A. International S.A. Скрын з сайту Беларускай валютна-фондавай біржы пра факт продажу

«Прачнуліся, ужо два гады працуем»

​Ці паўплывае скандал з сальманэлай у прадукцыі кампаніі Lactalis на супрацоўніцтва зь беларускім прадпрыемствам? Ці выкарыстоўвалася сухое малако францускай фірмы ў вытворчасьці ляхавіцкай прадукцыі?

З гэтым пытаньнямі карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да дырэктара Ляхавіцкага малочнага заводу Вячаслава Жукоўскага. Аднак дырэктар адмовіўся размаўляць на гэтую тэму.

«Давайце па гэтых рэчах досыць, усё. Вы пытайцеся там, хто гэта набываў, хто гэта рабіў і вырашаў. Я сёньня проста працую. Надакучылі гэтыя ўсе вашы пытаньні. Прачнуліся, ужо два гады працуем», — адзначыў Жукоўскі.

Намесьнік дырэктара па камэрцыйных пытаньнях Ляхавіцкага малочнага заводу Галіна Шэстак сказала Свабодзе, што сухое малако кампаніі Groupe Lactalis S.A да іх не паступала.

Заражэньне было выклікана рамонтнымі работамі ў Францыі

Больш за 12 мільёнаў упаковак сухога малака для дзіцячага харчаваньня канфіскоўваюцца з продажу ў 83 краінах у сувязі з заражэньнем сальманэлай на прадпрыемстве францускай кампаніі Lactalis.

Бактэрыя сальманэлы была выяўленая на малочным заводзе кампаніі ў сьнежні мінулага году. Кампанія неадкладна пачала забіраць прадукцыю з продажу.

У заяве кампаніі гаворыцца, што заражэньне было выклікана рамонтнымі работамі на малочным заводзе Celia у камуне Краон на паўночным захадзе Францыі.

Група кампаній Lactalis — адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў малочнай прадукцыі, з аб’ёмам продажаў 17 млрд эўра за год.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG