Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя» заклікае да тэрміновых дзеяньняў у сувязі са сьмяротнымі прысудамі «чорным рыэлтарам»


Ігар Гершанкоў (за кратамі) у Магілёўскім абласным судзе.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае да неадкладных дзеяньняў у сувязі з рашэньнем Вярхоўнага суду ад 20 сьнежня прысудзіць да сьмерці Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога.

21 ліпеня 2017 году Магілёўскі абласны суд прызнаў фігурантаў справы — Сямёна Беражнога, а таксама мужа і жонку Ігара і Тацяну Гершанковых — вінаватымі ў забойствах, выкраданьні, махлярстве, вымагальніцтве, крадзяжы. Гершанковы таксама прызнаныя вінаватымі ў незаконным абароце наркотыкаў. Сямён Беражны і Ігар Гершанкоў асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня, Тацяна Гершанкова — да 24 гадоў пазбаўленьня волі.

«Міжнародная амністыя» зьвяртае ўвагу на тое, што праўдападобна, што зварот Гершанкова і Беражнога аб памілаваньні будзе адхілены прэзыдэнтам, і людзі будуць у небясьпецы немінучай кары.

Праваабарончая арганізацыя нагадвае, што ў Беларусі не паведамляецца пра дату і час выкананьня пакараньня. У адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, іх цела не вяртаюцца сем’ям для пахаваньня, а таксама не паведамляецца месца пахаваньня пакараных сьмерцю.

Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе працягваюць караць сьмерцю. Amnesty International выступае супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках без выключэньня, бо лічыць гэта парушэньнем права на жыцьцё, абвешчанага ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а таксама жорсткім, бесчалавечным і зьневажальным годнасьць пакараньнем.

«Міжнародная амністыя» заклікае неабыякавых людзей зьвяртацца за прэзыдэнта Беларусі з заклікам памілаваць Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога, а таксама з заклікам увесьці неадкладны мараторый на выкананьне сьмяторных прысудаў

Раней Эўрапейскі Зьвяз заявіў, што чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на несьмяротныя і ўвядуць мараторый на любое прымяненьне сьмяротнага пакараньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG