Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атакаваў Белсат, казаў пра ядзерны выбух на «Захад-2017», хацеў выключыць Белавескую пушчу з UNESCO — факты пра звольненых польскіх міністраў


Антоні Мацярэвіч
Антоні Мацярэвіч

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адправіў у адстаўку пяцёх міністраў. Трое зь іх — Вітальд Вашчыкоўскі, былы ўжо міністар замежных справаў, экс-міністар абароны Антоні Мацярэвіч і былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка — неаднаразова стваралі нагоды для ўзгадкі ў беларускіх СМІ.

Свабода сабрала публікацыі апошняга году, каб нагадаць пра звольненых польскіх міністраў.

Вітальд Вашчыкоўскі

​Экс-міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі распачаў працэс «пацяпленьня» паміж Менскам і Варшавай. Падчас візыту ў Беларусь ён заявіў, што Польшча пачынае стасункі зь Беларусьсю без усялякіх папярэдніх умоваў.

Назваў сябе тутэйшым. Яго маці паходзіць з Ваўкавыску.

Спрабаваў зачыніць Белсат: «Белсат» маргінальны і можа быць аб'яднаны з TVP Polonia.

Правал з рэгістрацыяй не прызнаванага ў Менску Саюзу палякаў Беларусі. Ваўкавыскія палякі: «Мы хочам, каб палякаў у Беларусі не дзялілі на праўладных і апазыцыйных...».

Зрабіў скандальную заяву, якая абурыла беларусаў. Вашчыкоўскі: Беларусы ня ўмеюць па-польску? Дык навучацца!

Сустрэўся зь міністрам дзяржавы «Сан-Эскабар», якой няма.

Антоні Мацярэвіч

​Сьцьвярджаў, што Расея плянуе адпрацаваць ужываньне ядзернай зброі на вучэньнях «Захад-2017»​.

Прызнаў, што Польшча ня ў стане абараніць сябе сама. Польская армія зможа самастойна абараніць краіну толькі праз 12 гадоў.

Заявіў, што ёсьць доказы выбухаў на борце самалёта Леха Качыньскага. І абвінаваціў папярэднюю камісію, якая займалася расьсьледаваньнем смаленскай катастрофы, у фальсыфікацыі дадзеных.

Ян Шышка

​Ініцыяваў грандыёзнае высяканьне Белавескай пушчы, за што суд Эўразьвязу прыгразіў Польшчы штрафам у 100 тысячаў эўраў на дзень​.

Прапанаваў выключыць Белавескую пушчу са сьпісу UNESCO. «Белавеская пушча атрымала статус прыроднай спадчыны UNESCO незаконна», — заявіў Шышка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG