Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на станцыі мэтро ў Стакгольме

абноўлена

Два чалавекі атрымалі раненьні падчас выбуху на станцыі мэтро Vårby gård у Стакгольме

Пра гэта паведамляе швэдзкі тэлеканал SVT.

Выбух адбыўся звонку станцыі. Сыгнал пра выбух паступіў у 11.07. Не выключаецца вэрсыя тэракту.

Паведамляецца, што цяжка паранены мужчына ва ўзросьце каля 60 гадоў. Паліцыя паведамляе, што ён падняў з зямлі прадмет, які выбухнуў. Пазьней пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, паведамляе агенцтва ДПА.

Пацярпелая жанчына ва ўзросьце каля 40 гадоў таксама дастаўлена ў бальніцу, але яе стан не паведамляецца, інфармуюць швэдзкія СМІ.

Паліцыя ачапіла ўчастак ля ўваходу ў станцыю мэтро Vårby gård і праводзіць расьсьледаваньне. Станцыя зачынена.

Таблёіды Aftonbladet і Expressen паведамілі, што выбух быў выкліканы ручной гранатай, аднак прадстаўнік паліцыі Свен-Эрык Олсан адмовіўся пацьвердзіць гэтыя зьвесткі.

Vårby gård знаходзіцца ў муніцыпалітэце Хадынг, паўднёвым прыгарадзе Стакгольма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG