Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на генпракуратуру Бэльгійскага каралеўства.
Абвінавачваньні прадʼяўленыя Брагіму Т. Прозьвішча абвінавачанага і яго паходжаньне не раскрываюцца. Вядома, што яму 39 гадоў.
22 сакавіка 2016 года ў зале вылетаў брусэльскага аэрапорту адбыліся выбухі. Іх учынілі тэрарысты-сьмяротнікі. Праз гадзіну яшчэ адзін выбух адбыўся на станцыі мэтро «Мальбэк». Агулам загінулі 32 чалавекі.