Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН на нечарговым пасяджэньні абмяркуе сытуацыю ў Іране


Ілюстрацыйнае фота. Пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН
Ілюстрацыйнае фота. Пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН

Рада Бясьпекі ААН на нечарговым пасяджэньні ў пятніцу абмяркуе сытуацыю ў Іране. Пасяджэньне адбудзецца паводле ініцыятывы ЗША. Масква выступіла супраць гэтай прапановы.

Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў назваў заклік Вашынгтону «шкодным і дэструкцыйным». Паводле яго, тое, што адбываецца ў Іране, зьяўляецца «ўнутранай» справай гэтай краіны.

Напярэдадні ўлады Ірану зьвярнуліся да Генэральнага сакратара і Рады Бясьпекі ААН зь лістом, у якім запатрабавалі асудзіць Злучаныя Штаты, абвінавачваючы іх у парушэньні міжнароднага права і ўмяшаньні ва ўнутраныя справы. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца, што прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт ЗША ў сваіх шматлікіх «абсурдных твітах» падбухторвалі грамадзян Ірану да ўдзелу ў падрыўных акцыях.

Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў кіраўніцтва ў Тэгеране, называючы яго «жорсткім і карумпаваным». У той жа час, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША падкрэсьліваюць, што пратэсты ў Іране ўзьніклі стыхійна і не былі справакаваныя умяшаньнем звонку. Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў гвалт іранскіх уладаў у дачыненьні да дэманстрантаў.

Дэманстрацыі ў Іране працягваюцца ўжо тыдзень. Яны пачаліся пад эканамічнымі лёзунгамі, аднак неўзабаве іх зьмянілі палітычныя, накіраваныя супраць кіраўніцтва краіны і самога рэжыму ісламскай рэспублікі. Улады абвінавачваюць замежныя сілы ў падбухторваньні да пратэстаў. Агульная колькасьць ахвяраў сярод дэманстрантаў перавысіла 20, сотні людзей арыштаваныя.

Іранскія пратэсты ў фактах і цытатах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG