Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране ў адказ на пратэсты прайшлі праўрадавыя дэманстрацыі


Праўрадавая дэманстрацыя ў іранскім горадзе Куме, 3 студзеня 2018
Праўрадавая дэманстрацыя ў іранскім горадзе Куме, 3 студзеня 2018

У некалькіх гарадах у розных частках Іранe у сераду прайшлі масавыя дэманстрацыі ў падтрымку ўладаў краіны — у адказ на стыхійныя акцыі пратэсту, якія працягваюцца ўжо каля тыдня.

Як паведамляе агенцтва Reuters, дэманстранты несьлі партрэты вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі і скандавалі лёзунгі, якія асуджаюць удзельнікаў акцый пратэсту. Яны абвінавачвалі Злучаныя Штаты і іншыя краіны ў падбухторваньні да пратэстаў. Хамэнэі напярэдадні ўсклаў адказнасьць за пратэсты на «ворагаў Ірана».

Антыўрадавыя выступы пачаліся ў Іране 28 сьнежня і ахапілі многія рэгіёны краіны. Першапачаткова яны праходзілі пад эканамічнымі лёзунгамі, але хутка набылі палітычны характар. Удзельнікі стыхійных маніфэстацыяў пачалі выказваць адкрытую незадаволенасьць урадам і клерыкальным рэжымам, а ў некаторых выпадках уступілі ў сутыкненьні з паліцыяй і праўладнымі ўзброенымі атрадамі. З пачатку пратэстаў загінулі прынамсі 20 чалавек. У Іране былі заблякаваныя некаторыя сацыяльныя сеткі і мэссэнджары, празь якія ўдзельнікі пратэстаў каардынавалі свае дзеяньні.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп — жорсткі крытык уладаў Ірану — адкрыта падтрымаў удзельнікаў акцый пратэсту. «Калі прыйдзе час, вы ўбачыце вялікую падтрымку з боку Злучаных Штатаў» — зьвярнуўся ў сераду прэзыдэнт ЗША да ўдзельнікаў дэманстрацый у Іране.

Вашынгтон настойвае на скліканьні экстраннага пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у сувязі з ростам гвалту ў Іране. Выступаючы ў аўторак на брыфінгу ў ААН, сталая прадстаўніца ЗША Нікі Гэйлі пахваліла іранскіх дэманстрантаў за сьмеласьць і заявіла, што пратэсты ўзьніклі стыхійна і не было справакаваныя ўмяшаньнем звонку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG