За першыя 30 гадзін 2018 году колькасьць пажараў і загінуўшых на іх у 1,7 разы перавысіла леташні паказчык, паведамляе БелаПАН.
Агулам у Беларусі за 1 студзеня і ў ноч з 1 на 2 студзеня адбылося 33 пажары (за той жа час у 2017 годзе іх было 19), падчас іх загінула 5 чалавек (у 2017 — 3).