Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найгоршы пажар у Нью-Ёрку за 25 гадоў, верагодна, пачаў трохгадовы хлопчык. Загінулі прынамсі 12 чалавек


Пажарныя ў Бронксе ўвечары 28 сьнежня 2017 году
Пажарныя ў Бронксе ўвечары 28 сьнежня 2017 году

У раёне Бронкс у амэрыканскім Нью-Ёрку позна ўвечары 28 сьнежня адбыўся пажар у шматкватэрным доме — у выніку загінулі прынамсі 12 чалавек, а яшчэ чацьвёра знаходзяцца ў крытычным стане.

Мэр Нью-Ёрку Біл дэ Бласіё сказаў журналістам, што гэта найгоршая трагедыяя ў Нью-Ёрку за апошнія 25 гадоў. Паводле ўладаў, выглядае, што пажар пачаўся таму, што трохгадовы хлопчык гуляўся з плітой.

Полымя разгарэлася на першым паверсе і хутка дайшло да трэцяга паверху ў будынка, кажуць прадстаўнікі гарадзкіх уладаў. Паводле дэ Бласіё, узрост ахвяраў ад году да больш чым 50.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG