Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карбалевіч: Лукашэнка непакоіцца, каб усьлед за эканамічнымі моладзь не захацела і палітычных перамен


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч пракамэнтаваў навагодні выступ кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У навагоднім выступе Лукашэнка зьвярнуўся да «старэйшага пакаленьня».

«Вы нам патрэбныя асабліва цяпер. Патрэбны ваш досьвед, веды, мудрасьць. Менавіта вы павінны дапамагчы маладым у працэсе складанага руху наперад, зьберагчы іх ад неабгрунтаванага імкненьня зрабіць усё за імгненьне, небясьпекі адарвацца ад рэальнага жыцьця і патраціць час на бескарыснае», — сказаў Лукашэнка.

Як мяркуе аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч, гэта былі падсьвядомыя засьцярогі, каб абвешчаны курс на разьвіцьцё ІТ-краіны не сягаў у палітыку, каб моладзь не захацела ўсьлед за эканамічнымі і палітычных перамен:

«І вось старэйшае пакаленьне павінна ўтрымаць маладзёнаў у межах „рэальнага жыцьця“».

Паводле ​Карбалевіча, цяперашняе навагодняе віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу было менш палітызаваным, чым звычайна:

«Бо мінулым годам не было важных палітычных кампаній, і ў новым годзе яны не прадбачацца. А мясцовыя выбары ніхто не ўспрымае ўсур’ёз».

Карбалевіч лічыць досыць дзіўным акцэнт, які зрабіў Лукашэнка на падрыхтоўцы да ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Менску у 2019 годзе.

«Прыгожая цацка, у якую увесь час гуляецца кіраўнік дзяржавы, ён хоча зрабіць прыярытэтам для Беларусі. Добра, што хоць традыцыйны калядны хакейны турнір, на якім амаль заўсёды перамагае „каманда прэзыдэнта“, не быў аб’яўлены галоўнай падзеяй года».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG